Маніторынг аб'ектаў адукацыі
З перыяду з 3 па 9 студзеня 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены кантрольныя маніторынгі з мэтай кантролю за устараненнем раней прапанаваных да ўстаранення парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ДУА «Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» (кіраўнік – Гаськоў У.У.), ДУА «Бочаэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» (кіраўнік – Церашчанка А.А.), ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы» (кіраўнік – Шведава Л.І.), ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы» (кіраўнік – Буйлоў А.В.), ДУА «Астравенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» (кіраўнік – Антонаў І.П.), раней праведзены маніторынг ДУА «Карэнеўская дзіцячы сад-базавая школа Бешанковіцкага раёна» (кіраўнік – Шыпуля А.А.).
У ходзе маніторынгаў было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам устаноў прыняты меры да ўстаранення парушэнняў у межах сваіх магчымасцей: у дыманепранікальных дзвярах у лесвічнымі клеткі адноўлены ушчыльняльнікі ў прытворах, падцягнуты альбо заменены спружыны на даводчыкі, па шэрагу парушэнняў, дзе патрабуецца значнае фінансаванне, накіраваны заяўкі ў аддзел па адукацыі Бешанковіцкага РВК.
Пры правядзенні маніторынгаў праведзены гутаркі з кіраўнікамі ўстаноў і інструктажы работнікаў.