Анлайн-апытанне па інфармацыйнай бяспецы праводзіць МУС
Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з мэтай вызначэння ўзроўню дасведчанасці насельніцтва аб базавых аспектах папярэджання проціпраўнай дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацоўкі эфектыўных падыходаў да прафілактычнай працы ў гэтай галіне на афіцыйным інтэрнэт-сайце mvd.gov.by праводзіцца анлайн-апытанне.
Прапануем усім жадаючым прыняць удзел у апытанні, перайшоўшы па спасылцы.