Ордэнам Маці ўзнагароджаны 182 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска

Орденом Матери награждены 182 жительницы всех областей и Минска

2 кастрычніка 2025

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 182 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №348 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх – прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый будаўнічай і транспартнай галін, энергетыкі, банкаўскай і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і турызму, органаў па надзвычайных сітуацыях, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, СМІ, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - бухгалтар аддзела фінансавых разлікаў Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна Алена Дашкевіч, электрамеханік сувязі ўчастка Салігорскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" Наталля Файрушына, мастачка Аршанскага льнокамбіната Ксенія Дзернава, аграном КСУП "Каленскае" Жыткавіцкага раёна Аліна Гатчэня, майстар лесу Жыткавіцкага лясгаса Марыя Зянкоўская, карэспандэнт газеты "Светлы шлях" (Смаргонь) Віялета Вайско, брыгадзір малочнатаварнай фермы аграгарадка Харастава Салігорскага раёна Юлія Ермаковіч, паштальён аддзялення паштовай сувязі №2 Дзяржынска Таццяна Макеенка, намеснік дырэктара Чэрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алеся Казубоўская, асістэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Крысціна Іванец, аператар электронна-вылічальных машын цэха пластмас Мінскага завода халадзільнікаў ЗАТ "АТЛАНТ" Ганна Сеідава і вытворца шакаладу шакаладнага цэха фабрыкі "Камунарка" Таццяна Юшкевіч.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 182 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска.

belta.by