Асноўныя змены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 14.04.2021.

(Змены ўнесены Законам Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 85-З «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»)

Крымінальна-прававая кампенсацыя

Стала адной з умоў вызвалення ад крымінальнай адказнасці нароўні з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды (урону) і выплатай даходу, атрыманага злачынным шляхам. Уносіць яе трэба будзе на дэпазітны рахунак органа, які вядзе крымінальны працэс. Памер кампенсацыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад віду злачынства і ў працэнтных адносінах да сумы прычыненай шкоды (урону), даходу, атрыманага злачынным шляхам.
Від злачынства
 Працэнт сумы прычыненай шкоды (урону), даходу, атрыманага злачынным шляхам
Супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці  100
 Іншае цяжкае або асабліва цяжкае, не спалучанае з замахам на жыццё або здароўе чалавека злачынства, якое нанесла:
- шкоду дзяржуласнасці або маёмасці юрыдычнай асобы з дзярждоляй у статутным фондзе
- альбо істотную шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам
 200
Указаныя ўмовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці будуць прымяняцца і за здзяйсненне некалькіх названых злачынстваў. Толькі ў такім выпадку іх прыйдзецца выканаць у дачыненні да кожнага са злачынстваў.
Пералічаныя ўмовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці не будуць распаўсюджвацца на асоб:
- раней судзімых за здзяйсненне злачынстваў, якія нанеслі шкоду дзяржуласнасці або маёмасці юрыдычнай асобы з дзярждоляй у статутным фондзе, альбо істотную шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам;
- раней вызваленых ад крымінальнай адказнасці за здзяйсненне такіх злачынстваў.

Вызваленне непаўналетняга ад адказнасці

Скарэктавана сума закладу, якую бацькі (асобы, якія іх замяняюць) выплачваюць у выпадку перадачы ім непаўналетняга, вызваленага ад адказнасці за злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкае злачынства (арт. 118 КК). Яе памеры знізяцца і складуць:
- ад 10 да 20 базавых велічынь - за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. Цяпер - ад 10 да 50 базавых велічынь;
- ад 20 да 50 базавых велічынь - за менш цяжкія злачынствы. Цяпер - ад 50 да 100 базавых велічынь.

З фармальных складаў злачынстваў у матэрыяльныя

Крымінальная адказнасць за незаконны выпуск каштоўных папер (арт. 226 КК) наступіць толькі пры наяўнасці асабліва буйнога памеру шкоды, за ілжывае банкруцтва (арт. 238 КК) - пры буйным памеры шкоды.

Змяненне складаў злачынстваў

Скарэктаваны:
- ч. 1 арт. 222 "Выраб альбо збыт падробленых плацежных сродкаў" КК. Адказнасць наступіць за здзейсненае з карыслівых памкненняў незаконнае распаўсюджванне рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак альбо аўтэнтыфікацыйных даных, з дапамогай якіх магчыма атрыманне доступу да рахункаў альбо электронных кашалькоў;
- ч. 1 арт. 304 "Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі" КК. Парушэнне павінна будзе пацягнуць па неасцярожнасці ўзнікненне пажару і знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці (дадзенае змяненне ўступіла ў сілу з 01.03.2021);
- ч. 1 арт. 306 "Парушэнне правіл аховы працы" КК. З'явіўся новы суб'ект злачынства - ІП;
- арт. 343 "Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару" КК. Адказнасць за распаўсюджванне, рэкламаванне парнаграфіі наступіць толькі пры паўторным здзяйсненні такога дзеяння на працягу года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Адразу злачыннымі будуць прызнавацца мэтанакіраваныя дзеянні альбо дзеянні, якія маюць карыслівы характар;
- ч. 2, 3 арт. 431 "Дача хабару" КК. Адказнасць наступіць за дачу хабару з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і ў асабліва буйным памеры. А абмежаванне і пазбаўленне волі будуць прызначацца са штрафам або без;
- ч. 3 арт. 432 "Пасярэдніцтва ў хабарніцтве" КК. Прадугледжваецца пазбаўленне волі са штрафам або без;
- ч. 1 арт. 433 "Незаконнае ўзнагароджанне" КК. Абмежаванне волі або пазбаўленне волі будуць накладацца са штрафам або без.

Выключэнне складаў злачынстваў

З КК выключаны наступныя злачынствы:
- абраза (арт. 189 КК);
- якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць пры паўторнасці правапарушэння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж дзеянне. Напрыклад, незаконнае распараджэнне грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках суб'екта гаспадарання (арт. 234-1 КК), падман спажыўцоў (арт. 257 КК), самавольнае заняцце зямельнага ўчастка (арт. 386 КК) і інш.

Павелічэнне тэрміну пакарання

Павялічваецца тэрмін пазбаўлення волі за кіраванне маламерным суднам (ч. 4 арт. 316 КК) або аўтамабілем (ч. 4 арт. 317 КК) у стане ап'янення, якое пацягнулаяе смерць альбо цяжкае цялеснае пашкоджанне. У старой рэдакцыі тэрмін складаў да сямі гадоў без ніжняй мяжы, у новай - ад трох да васьмі гадоў. Павялічваецца ніжняя мяжа тэрміну пазбаўлення волі за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК) - з аднаго года да трох гадоў.

Змяненне і дапаўненне заўваг

Карэктуецца паняцце патрабаванняў пажарнай бяспекі. Дададзены заўвагі ў артыкул аб згвалтаванні. Уводзіцца паняцце абразы прадстаўніка ўлады, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, суддзі або народнага засядацеля, падначаленым начальніка і наадварот.
Заўвага да артыкула аб умоўна-датэрміновым вызваленні ад пакарання ўказвае службовых асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Цяпер толькі да іх не будзе прымяняцца ўмоўна-датэрміновае вызваленне і замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім.
Акрамя таго, у гэтай заўвазе ўдакладнены склады карупцыйных злачынстваў. Напрыклад, дачу хабару прызнаюць такім толькі пры паўторнасці здзяйснення альбо ў буйным памеры, альбо асобай, раней судзімай па арт. 430 - 432 КК і пры ўмове яе здзяйснення з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                       С.А. Кір'янаў