Спыніце хатні гвалт!
У рамках
рэспубліканскай акцыі "Дом без гвалту" на базе ТЦСАН Бешанковіцкага
раёна адбылося сумеснае пасяджэнне клубаў «Бацькоўскі ўніверсітэт» і
«Цёплая сям'я» па тэме: "Спыні хатні гвалт!" з удзелам
супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага раённага выканаўчага
камітэта Адамовіча А.С., урача-псіхіятра-нарколага УАЗ "Бешанковіцкая
ЦРБ" Гаўрылава І.Р., сацыяльнага педагога ДУА "Бешанковіцкі
раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" Маліна М.П.
Для бацькоў спецыялістамі ТЦСАН і СПЦ праведзены практычныя заняткі,
практыкаванні. Уручаны тэматычныя буклеты з указаннем тэлефонаў дапамогі і
тэлефонаў даверу.