Асцярожна! Тонкі лёд

Чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца найбольш плачэўна. Пры тэмпературы вады ад 0 да -2°С смяротны зыход можа наступіць і пасля 10 хвілін.

Патэнцыйныя ахвяры - аматары падлёднай рыбалкі. Акрамя рыбакоў, часцей тонуць дзеці. Паводле статыстыкі, траціна ахвяр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак на 100% ад экстрэмальнага купання не застрахаваны ніхто, таму варта выконваць нескладаныя правілы бяспекі:

- памятаем пра тое, што адносна бяспечным называюць лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Ён зялёнага або блакітнавата-зялёнага колеру. Брудны, бура-шэры лёд звычайна ўжо падтаялы і непрачны. Дарэчы, пры тэмпературы ў 0°С, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25%;

- лёд лічыцца непрачным каля вусця рэк і прытокаў, паблізу крыніц, што б'юць, і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і трыснягу;

- не правяраем трываласць лёду,скачучы на ім ці б'ючы нагою;

- правільна экіпіруемся да зімовай рыбалкі: бярэм з сабой хаця б мінімальны набор ратавальных сродкаў: вяроўку, палку, дошку, ратавальны камізэлька, "кошкі" для таго, каб выбрацца;

-нельга свідраваць дзесяць лунак шэрагам і збірацца на лёдзе вялікімі групамі.

Бацькі, абавязкова пагаворыце са сваімі дзецьмі пра небяспеку гульняў на лёдзе, строга на строга забараніце ім выходзіць на лёд!

Як выбрацца з палонкі і дапамагчы таварышу: рэкамендацыі ад ратавальнікаў

Калі вы праваліліся пад ваду:

1. Не панікуйце. Выратаванне на 90% залежыць ад упэўненасці і псіхалагічнага стану таго, хто праваліўся пад ваду.

Калі побач ёсць людзі – клічце на дапамогу.

2. Старайцеся не сыходзіць пад ваду з галавой.

3. Перасоўвайцеся да таго краю палонкі, адкуль ідзе цячэнне. Дабраўшыся, паспрабуйце налегчы грудзьмі на край лёду і, закінуўшы нагу, выбрацца на лёд. Нават калі лёд абломваецца, не пакідайце спроб выбрацца наверх.

4. Калі асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адпаўзіце або адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна поўзіце да бяспечнага месца, вяртайцеся назад па сваіх слядах.

5. Выбраўшыся на сушу, зніміце і адцісніце прамоклую вопратку. Рухайцеся і рабіце сілавыя практыкаванні, развядзіце вогнішча. Выклікайце хуткую дапамогу.

Калі вы сталі сведкам таго, як нехта праваліўся пад лёд:

Аказваючы дапамогу чалавеку, які праваліўся пад лёд, будзьце асцярожныя, каб не давялося ратаваць ужо дваіх.

Першае – не панікуем і думаем, што можам зрабіць і ў нашых ці сілах. Магчыма, лепшым рашэннем будзе паклікаць на дапамогу больш вопытнага чалавека.

Узброецеся палкай, жэрдкай, вяроўкай або дошкай, асцярожна поўзіце да палонкі, раўнамерна размеркаваўшы вагу вашага цела па паверхні, штурхаючы ратавальны сродак перад сабой.

Наблізіўшыся на максімальна магчымую бяспечную адлегласць да палонкі, працягніце пацярпеламу палку, жэрдку або кіньце вяроўку.

Калі пачнеце выцягваць пацярпелага, папрасіце яго працаваць нагамі: так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі.

Выцягніце пацярпелага ў

Перанясіце чалавека ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма. Выклічце хуткую.

Што рабіць, калі з вады выцягнулі бяздыханнае цела?

Рабіце штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца.

Спрабуйце вярнуць чалавека да жыцця абавязкова, нават калі ён знаходзіўся ў халоднай вадзе больш за 10 хвілін.