Адпачынак без шкоды для прыроды

У мэтах папулярызацыі беражлівых адносін да прыроды жыхароў і гасцей Беларусі, папярэджання парушэнняў імі прыродаахоўнага заканадаўства і прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю падчас адпачынку, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з грамадскімі экалагічнымі актывістамі з 10 па 17 ліпеня бягучага года праводзіць акцыю «Адпачывайце правільна: без шкоды прыродзе!».

Ва ўказаны перыяд дзяржаўнымі інспектарамі па ахове навакольнага асяроддзя будуць праводзіцца рэйды па папярэджанні парушэнняў насельніцтвам прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання месцаў і зон адпачынку ля вадаёмаў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААТ), аматарскага рыбалоўства, а таксама тлумачальная праца аб арганізацыі адпачынку без шкоды прыродзе.

Да найбольш частых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, дапушчаных «гарэ-турыстамі», адносяцца: развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, выпальванне сухой расліннасці, мыццё і стаянку транспартных сродкаў па-за ўстаноўленымі месцамі, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў, пашкоджанне і знішчэнне зялёных насаджэнняў, у тым ліку чырвонакніжных раслін і іншыя.

Нагадваем, што за вышэйпазначаныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя

такія парушэнні могуць пацягнуць прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю і, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды, крымінальную адказнасць.

Паважайце прыроду - паважайце сябе! Будзьце паважлівымі, адпачывайце без шкоды прыродзе не толькі падчас акцыі, а заўсёды!