Адкрыццё сезона

Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 9 чэрвеня рыбаловам у рыбалоўных угоддзях дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны для аматарскага рыбалоўства, а таксама выкарыстоўваць наступныя прылады і спосабы лоўлі:

нахлыставыя, паплавочныя, кіўковыя і донныя вуды ўсіх сістэм, спінінгі;

кружкі, жэрліцы, стаўкі, калабашкі і іншыя аналагічныя сістэмы і аснасткі;

ружжы і пісталеты для падводнага палявання, якія страляюць гарпуном з наканечнікам не больш за пяць зуб'яў (толькі пры правядзенні падводнага палявання);

сачкі дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам ячэйкі менш за 10 міліметраў і пад'ёмныя сеткі памерам не больш за 1х1 метр і памерам ячэйкі менш за 10 міліметраў для лоўлі рыбы ў якасці нажыўкі для лоўлі іншых відаў рыбы;

багорыкі з шырынёй крука (адлегласць ад цаўя да вастрыя джала) не больш за 9 сантыметраў і сачкі для ўздыму з вады рыбы, вылаўленай дазволенымі прыладамі рыбалоўства;

лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства аднаго віду або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова;

Рыбаловам дазваляецца:

лоўля рыбы, не больш за 5 кілаграмаў на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў;

лоўля рыбы ў якасці нажыўкі для лоўлі іншых відаў рыбы не больш за 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі.

[if gte mso 9]> 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 <![endif]