Адкрыты дыялог аб пажарнай бяспецы. Бешанковічы

Знаходзячыся з рабочым візітам у Бешанковіцкім раёне, першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка правёў гутарку з працоўнымі калектывамі ЗАТ АСБ «Агра-Наватар» і Бешанковіцкай ПМК-41.

Уменне рэагаваць у экстраннай сітуацыі – важны аспект у жыцці кожнай службовай асобы любога суб'екта гаспадарання. Менавіта з асабістай адказнасці кожнага члена калектыву і пачаў сваю гутарку прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС. Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на пытаннях бяспекі жылля, на тым, што, нягледзячы на летні час года, ужо варта рыхтавацца да надыходзячага восеньска-зімовага перыяду. На парадку дня былі і пытанні няправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў, і курэнне ў жыллі, бо большая частка пажараў і гібелі людзей адбываецца менавіта па гэтай прычыне. Ратавальнік таксама заклікаў дарослых быць асабліва ўважлівымі да пытанняў бяспекі дзяцей, асабліва каля вадаёмаў.