Ацяпляльны сезон для аб'ектаў сацыяльнай сферы пачынаецца ў Віцебскай вобласці
24 верасня 2025
Ацяпляльны сезон для аб'ектаў сацыяльнай сферы пачынаецца ў Віцебскай вобласці
Абласная рабочая група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення з 25 верасня для дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк, гасцініц.
Дадзенае рашэнне прынята з улікам усталяваных сярэднесутачных тэмператур вонкавага паветра ў Віцебскай вобласці на працягу апошняга тыдня і прагнозу зніжэння тэмператур вонкавага паветра на бліжэйшы час.
"Зара"