Памятка «Як не стаць ахвярай пры ажыццяўленні фінансавых аперацый у сетцы Інтэрнэт»
Што сёння можа быць прасцей, чым купіць у інтэрнэце тавар, які спадабаўся? Здзейсніць такую куплю можа нават дзіця ці карыстальнік, які не зусім упэўнена валодае навыкамі працы з персанальным камп'ютарам. Гэты працэс абумоўлены тым, што большасць людзей сёння ўсё часцей адчувае дэфіцыт вольнага часу і марнаваць яго на паходы па крамах, асабліва ў пошуках звычайных тавараў, стала для многіх недаступнай раскошай. Акрамя гэтага, купіць ці прадаць тавар у сетцы Інтэрнэт стала вельмі проста дзякуючы велізарнай колькасці гандлёвых пляцовак, якія робяць гэты працэс максімальна хуткім і зручным, прадастаўляючы магчымасць аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і дастаўкі тавару ў любы куток свету.
Найбольш распаўсюджаныя спосабы здзяйснення злачынстваў
1. «Перадаплата» (махлярства прадаўца)
Сутнасць гэтага спосабу заключаецца ў тым, што зламыснік выступае ў ролі пакупніка. На адной з інтэрнэт-пляцовак з аб'явамі ён знаходзіць прадаўца і капіруе яго кантактныя даныя. Пасля чаго шукае яго ў мэсэнджарах (сацыяльных сетках), прадстаўляючыся пакупніком. У ходзе перапіскі зламыснік паведамляе, што тавар яму спадабаўся і ён хоча яго набыць, у сувязі з чым ужо нібыта здзейсніў перадаплату (часцяком высылаецца скрыншот электроннага карт-чэка аб пералічэнні сродкаў). Для таго, каб атрымаць гэтыя сродкі, прадаўцу высылаюць спасылку на падробленую старонку (яна выглядае як адзін з раздзелаў афіцыйнага сайта інтэрнэт-пляцоўкі або банкаўскай установы), дзе прадаўцу трэба ўвесці нумар сваёй карты, імя ўладальніка, тэрмін дзеяння, CVV-код, пазначаны на адваротным баку карты (інфармацыю, якая змяшчаецца ў СМС-паведамленні, што паступіла з банка, для па
Зламыснік размяшчае аб'яву на інтэрнэт-пляцоўцы аб продажы тавару па вельмі выгаднай цане. Пасля таго, як патэнцыйны пакупнік пачынае весці перапіску ва ўнутраным чаце пляцоўкі, зламыснік пад рознымі падставамі пераконвае яго працягнуць зносіны ў мэсэнджары або сацыяльнай сетцы. Падчас зносін махляр угаворвае пакупніка ўнесці перадаплату або аформіць дастаўку, і каб развеяць сумненні пакупніка, паведамляе аб нібыта новай паслузе ўтрымання (холдынгу) сродкаў, якая з'явілася на гандлёвай пляцоўцы, г.зн., калі дастаўка не адбудзецца, то гандлёвая пляцоўка аўтаматычна верне сродкі на карту. Пры гэтым пакупніку высылаецца спасылка на падробленую старонку, якая імітуе афіцыйную старонку гандлёвай пляцоўкі або інтэрнэт-банкінгу, дзе трэба ўвесці дадзеныя карты (далей ажыццяўляюцца дзеянні па схеме падману прадаўца).
3. Выкарыстанне сацыяльных сетак
Атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да персанальных акаўнтаў карыстальніка сеткі Інтэрнэт, зламыснік рассылае ўсім віртуальным «сябрам» пацярпелага просьбу пад рознымі падставамі паведаміць рэквізіты банкаўскай плацежнай карты. Гэта можа быць яе фота або проста нумар, тэрмін дзеяння і іншыя рэквізіты, пры гэтым, хоць у большасці сваёй школьнікі банкаўскіх карт не маюць, але жадаючы дапамагчы «сябру» вельмі часта выкарыстоўваюць карты сваіх сваякоў і сяброў. Часам злачынцы просяць проста нумар мабільнага тэлефона і альбо спрабуюць выкрасці з рахунку тэлефона грошы або наадварот выкарыстоўваюць яго як прамежкавае звяно, накіроўваючы на гэты рахунак чужыя грошы, пераводзячы іх затым далей, каб заблытаць свае сляды (практычна ва ўсіх выпадках крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў мабільных тэлефонаў пацярпелыя яшчэ паведамлялі злачынцу персанальныя коды, якія прыходзяць у выглядзе смс-паведамленняў на тэлефон).
4. Званок ад «прадстаўніка» банка з просьбай тэрмінова прадаставіць неабходную інфармацыю
Злачынцы ад імя супрацоўнікаў банка паведамляюць, што неабходна ажыццявіць нейкія дзеянні з банкаўскай плацежнай картай, бо нехта альбо спрабуе выкрасці з яе грашовыя сродкі, альбо афармляе крэдыт ці здзяйсняе падазроную аплату. Для маскіроўкі злачынцы выкарыстоўваюць функцыю «падмены нумара», як следства ў пацярпелага на экране мабільнага тэлефона можа адлюстроўвацца зусім любы абаненцкі нумар тэлефона, зададзены зламыснікам. Гэта могуць быць нумары банкаўскіх устаноў ці іншых абанентаў, якія насамрэч нікому званкі не ажыццяўляюць, а сам званок па сваіх знешніх прыкметах нічым не будзе падазроным. Атрымаўшы неабходную інфармацыю аб рэквізітах карты, злачынцы ажыццяўляюць крадзеж.
Для таго, каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, здзяйсняючы здзелкі ў сетцы Інтэрнэт варта:
- весці зносіны з пакупнікамі (прадаўцамі) толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі (часцей за ўсё гандлёвыя пляцоўкі блакуюць магчымасць пераходу на падробленыя рэсурсы);
- вядучы зносіны з карыстальнікам, варта перайсці да яго профілю і звярнуць увагу на дату стварэння (калі ён створаны некалькі дзён таму, то гэта павінна выклікаць дадатковую насцярожанасць);
- вельмі ўважліва ставіцца да любога выпадку, калі неабходна ўвесці даныя карты або інфармацыю, прадастаўленую банкам (смс-код, логін або пароль ад інтэрнэт-банкінгу). Самы надзейны спосаб зберагчы свае сродкі – гэта нікому не паведамляць рэквізіты сваёй карты;
- удакладніць у суразмоўцы нумар тэлефона, калі ён не пазначаны ў аб'яве, а потым патэлефануйце на гэты нумар, каб пераканацца, што ён рэальны і належыць менавіта карыстальніку, з якім вы здзяйсняеце здзелку (вельмі часта зламыснікі выкарыстоўваюць нумары тэлефонаў, узятыя ў арэнду на няпроцяглы час і фізічнага доступу да яго не маюць);
- выкарыстоўваць асобную банкаўскую картку для ажыццяўлення пакупак у сетцы Інтэрнэт, на якой не захоўваюцца грашовыя сродкі і на якую не паступае рэгулярны даход у выглядзе заработнай платы, стыпендыі або пенсіі;
- пазбягаць пераходу па невядомых інтэрнэт-спасылках, якія прадастаўляюцца ў ходзе перапіскі нібыта для атрымання перадаплаты або афармлення дастаўкі.
- калі Вы ўсё ж перайшлі па падобнай спасылцы і бачыце апавяшчэнне аб тым, што ў сістэме маецца грашовы перавод і для яго атрымання неабходна ўвесці дадзеныя банкаўскай плацежнай карткі, ні пры якіх абставінах не ўводзьце запытваемыя звесткі, так як гэта прамы шлях да страты ўласных сродкаў.
- калі Вы ўсё ж увялі даныя сваёй банкаўскай карты на падробленым рэсурсе або паведамілі іх старонняй асобе, неабходна тэрмінова заблакіраваць карту, патэлефанаваўшы ў банк або самастойна ў інтэрнэт-банкінгу.
- калі Вам паступіў званок з «банка» ні пры якіх абставінах, нікому і ніколі не паведамляйце інфармацыю пра сябе або сваю банкаўскую плацежную карту. Калі Вам будзе тэлефанаваць сапраўдны супрацоўнік банка, то ён дакладна будзе ведаць, як мінімум нумар Вашай банкаўскай плацежнай карты і ніколі не спытае канфідэнцыйную інфармацыю ў тэлефонным рэжыме.
- удакладніце, з кім менавіта Вы размаўляеце, пасля чаго пакладзіце трубку і ператэлефануйце на нумар тэлефона, які адлюстроўваўся ў Вас на экране (у гэтым выпадку Вы звяжацеся менавіта з тым абанентам, якому належыць паказаны нумар, а не са зламыснікамі, якія яго выкарыстоўвалі з мэтай схаваць свой сапраўдны нумар) і ўдакладніце сутнасць узніклай праблемы.
- калі ж на Вас аказваецца псіхалагічны ціск пагрозамі, што праз некалькі секунд Вы панясеце фінансавыя страты, нехта аформіць на Вас крэдыт або што калі Вы не паведаміце неабходную інфармацыю, то картку наогул заблакуюць, не хвалюйцеся, гэта звычайная прынада злачынцаў, галоўная мэта якіх увесці Вас у стан няўпэўнасці і страху страціць зберажэнні.