Памятка для жыхароў індывідуальных домаўладанняў г.п. Бешанковічы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні (эксплуатацыі) домаўладанняў і зямельных участкаў
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага раёнисполкома інфармуе Вас аб неабходнасці безумоўнага выканання патрабаванняў «Правілаў па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў», зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2012 г. № 1087, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 г. № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану»
У мэтах добраўпарадкавання і ўтрымання (эксплуатацыі) домаўладання і зямельнага ўчастка,предастаўленага для абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме на належным узроўні
ВАМ НЕАБХОДНА ПРАВЯСЦІ:
§ прыборку тэрыторыі домаўладання і прылеглай тэрыторыі (падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, ачыстка урн ад смецця, выдаленне будаўнічага смецця і будаўнічых матэрыялаў, расчыстка ад снегу і галалёду ўсіх відаў пакрыццяў, апрацоўка супрацьгалалёднымі матэрыяламі) ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі);
§ выдаленне пустазельных раслін, абрэзку дрэў і хмызнякоў, высечку дрэў і хмызнякоў неналежнага стану на ўчастку і прылеглай тэрыторыі ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі);
§ замену канструктыўных элементаў жылога дома, што прыйшлі ў непрыдатнасць,
гаспадарча-бытавых пабудоў, капітальны, бягучы рамонт фасадаў будынка;
§ прывесці ў належны стан агароджу ўчастка, правесці яго афарбоўванне, рамонт і (або) замену прыйшоўшых у непрыдатнасць элементаў;
§ ачысціць і ўтрымліваць у належным парадку праходзячыя праз зямельны ўчастак водатокі, а таксама водаадводныя канавы, размешчаныя на прылеглай тэрыторыі ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), не дапускаць падтаплення суседніх участкаў, тратуараў і подъездаў;
§ выконваць збор камунальных адходаў, заключыць дагавор з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» на вываз камунальных адходаў.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
§ складзіраваць і захоўваць больш за 72 гадзіны будаўнічыя матэрыялы і адходы на прылеглай тэрыторыі ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі);
§ зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты.
УВАГА!!!
Парушэнне указаных патрабаванняў цягне накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (артыкул 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
ЗРОБІМ НАШ ГАРАДСКІ ПАСЁЛАК ЧЫСТЫМ І ПРЫГОЖЫМ!!!