Памяць воінаў-кыргызстанцаў, якія ваявалі за вызваленне Беларусі, ушанавалі ў Бешанковіцкім раёне

Память воинов-кыргызстанцев, воевавших за освобождение Беларуси, почтили в Бешенковичском районе

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Бешанковіцкім раёне на мемарыяльным комплексе «Узрэчча» ўшанавалі памяць воінаў-кыргызстанцаў, якія ваявалі за вызваленне Беларусі.

Удзел у памятным мерапрыемстве прынялі: першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Драгун, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбол Султанбаеў, дэпутат Віцебскага аблсавета дэпутатаў, кіраўнік справамі Віцебскага аблвыканкама Ігар Кузняцоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага суда, кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна, члены выканкама, дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучэнская моладзь.







Удзельнікі мітынгу на мемарыяльным комплексе «Узрэчча» заклалі Сквер Пераможцаў.











Падрабязнасці ў тэлеграм-канале https://t.me/beshencovichizara

"Зара"