Педагогі і навучэнцы СШ №2 сумесна з актывам РК ГА «БРСМ» правялі працоўную акцыю ў гонар Свята працы
У свята працы педагогі і навучэнцы СШ №2 райцэнтра сумесна з актывам РК ГА «БРСМ» арганізавалі маёўку «Мір! Праца! Май!»
Удзельнікі працоўнай акцыі навялі парадак на Кургане Славы і брацкай магіле на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
«Вялікая Айчынная вайна пакінула незгладжальны след у нашай гісторыі, — падкрэсліла першы сакратар райкама БРСМ Алена Бабарэнь. — Мільёны людзей аддалі свае жыцці ў барацьбе за свабоду і незалежнасць, абараняючы Радзіму ад фашысцкай агрэсіі. Сёння, у свята працы, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, добраўпарадкаванне памятных месцаў з'яўляецца нашым абавязкам і справай першачарговай важнасці».