Перанос даты правядзення выязнога асабістага прыёму начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя
11 верасня 2025
Перанос даты правядзення выязнога асабістага прыёму начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя
Выязны асабісты прыём начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама адбудзецца 14 верасня 2025 года (замест раней абвешчанага 12 верасня) з 14:00 да 16:00 у будынку Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Чыклая, 13.
У ходзе прыёму будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца працы сістэмы аховы здароўя, службовых асоб і дзейнасці ўстаноў аховы здароўя раёна.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0212) 22-41-36 у працоўныя дні з 8:00 да 17:00 (перапынак з 13:00 да 14:00).