Перспектыўныя праекты, абарона і бяспека, сітуацыя на мяжы. Падрабязнасці размовы Лукашэнкі з Пуціным
17 лістапада 2025
Перспектыўныя праекты, абарона і бяспека, сітуацыя на мяжы. Падрабязнасці размовы Лукашэнкі з Пуціным
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 15 лістапада. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку разгледзеўшы новыя перспектыўныя праекты. У прыватнасці, прэзідэнты закранулі пытанне будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы.Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні абароны і бяспекі.
Асобна ў размове кіраўнікі дзяржаў спыніліся на сітуацыі, якая складаецца на мяжы Саюзнай дзяржавы.
Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час – перш за ўсё, падчас маючага адбыцца ў канцы лістапада ў Бішкеку саміту АДКБ.
belta.by