Першацветы. Паклапоцімся пра захаванасць!

  Пачалася пара першацветаў, таму нагадваем, што іх масавы збор падрывае колькасць папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для таго, каб гэтымі раслінамі маглі любавацца будучыя пакаленні, нам неабходна паклапаціцца пра іх захаванасць.
   На жаль, некаторыя першацветы ўжо знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Яны ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Вось некаторыя з іх:
прастрэл лугавы, 
прастрэл раскрыты, 
фіялка балотная, 
ветраніца лясная, 
цыбуля мядзведжая (чарамша), 
цыбуля гусіная покрыўная.
   Інфармуем, што артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» самавольнае выманне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з асяроддзя іх вырастання, іх незаконны абарот, а таксама здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя іх вырастання, забараняюцца.
  У адпаведнасці з артыкулам 16.8. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях самавольнае выманне або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і іх частак, альбо здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да гібелі дзікарослых раслін, скарачэння іх колькасці або парушэння асяроддзя іх вырастання цягнуць пакаранне на фізічную асобу ў выглядзе штрафу ў памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічынь.
   Акрамя гэтага, за знішчэнне альбо пашкоджанне адной травяністай расліны ўстаноўлена такса кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, у памеры 5 базавых велічынь.