Першацветы – зберажом для будучых пакаленняў!
Першацветы вельмі ўразлівыя расліны. За невялікі час ім неабходна назапасіць пажыўныя рэчывы, неабходныя для паспявання і рассейвання насення. Зрываючы кветкі, мы не даём расліне сфарміраваць насенне для новых пакаленняў. Акрамя таго, расліна слабее і можа загінуць. Штогадовы масавы збор першацветаў у сакавіку-красавіку можа быць прычынай іх знікнення ў прыродзе.
Сярод першацветаў, якія растуць у Беларусі, ёсць віды, уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, збор якіх забаронены. Да гэтых відаў адносяцца: прастрэл лугавы і раскрыты, фіялка балотная, медуніца вузкалістая, цыбуля мядзведжая і іншыя віды рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, раслін.
Збіраючы першацветы, мы губім іх. Не варта рваць вясновыя кветкі, лепш любавацца імі ў прыродзе, захоўваючы прыгажосць для будучых пакаленняў.
Згодна з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» самавольнае адабранне і перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, са асяроддзя іх вырастання, іх незаконны абарот, а таксама іх выдаленне і здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя іх вырастання, забараняюцца.
Парушальнікам пагражаюць штрафы ад 20 да 30 базавых велічынь для фізічных асоб, для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб – ад 20 да 150 і ад 30 да 500 базавых велічынь адпаведна, а таксама кампенсацыя шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў памеры 5 базавых велічынь за 1 расліну.