Першы этап акцыі «Бяспека ў кожны дом» праходзіць у Бешанковічах
У рамках першага этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом» Бешанковіцкія ратавальнікі сустрэліся з грамадзянамі на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку аграгарадка Улла.
Чалавечае жыццё – самае каштоўнае, што дала нам прырода. І вельмі сумна назіраць, як некаторыя грамадзяне ставяцца да яго зусім недбайна. Каб нагадаць пра самыя важныя аспекты бяспекі, начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель разам з інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'яй Бераставень, прынялі ўдзел у пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку аграгарадка Улла.
Аднак пачалося выступленне ратавальніка з грозных лічбаў статыстыкі і прыкладаў пажараў, якія адбыліся ў раёне. Работник МНС давеў дадзеныя па пажарах у раёне і вобласці, расказаў аб асноўных іх прычынах, нагадалі пра правілы бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і аб правілах выкліку экстранных службаў. А інспектар сектара прапаганды Бераставень Дар'я правяла з прысутнымі інтэрактыўную гульню «Фактары бяспекі», дзякуючы якой прысутныя не толькі ўспомнілі правілы бяспекі, але і здолелі прааналізаваць, на колькі стан іх домаўладанняў бяспечны.