Першы этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» дзеці Астравенскай сярэдняй школы разам з інспектарам сектара прапаганды Дар'яй Берастень успомнілі, як правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!»
У наш час навуковых тэхналогій і распрацовак, з кожным годам у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. З-за памылкі аднаго чалавека могуць апынуцца ў небяспецы жыццё і здароўе вялікай колькасці людзей. Прычыны такіх НС розныя, аднак дзеянні заўсёды будуць падобныя: не панікаваць, пакінуць небяспечную зону, паведаміць дарослым.
Пры дапамозе ан-лайн гульні «Крокі выратавання» інспектар падрабязна расказала аб бяспецы ў паўсядзённым жыцці, прычынах пажараў, нагадала аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, што трэба рабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!».
Акрамя таго, дзеці паспяхова вызначылі фактары небяспекі і бяспекі ў інтэрактыўнай гульні ад ратавальнікаў, такім чынам яшчэ раз успомніўшы, што пажар можа разгарэцца ў любы момант.