Першы этап рэспубліканскай акцыі для жыхароў пасёлка

У межах першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных са СШ №1 райцэнтра арганізавалі навучальную пляцоўку ў краме «Універсам» г.п.Бешанковічы.
Наперадзе – летнія канікулы, час, які чакаюць і дзеці, і іх бацькі. Аднак нават у самы цудоўны летні дзень можа адбыцца нешта непрадбачанае або непапраўнае. Як ні сумна, менавіта летам часцей за ўсё дзеці пакутуюць на пажарах, на дарогах, на вадзе, у лесе, бо проста не ведаюць, як паводзіць сябе ў сітуацыях, што склаліся, забываюць пра элементарныя меры бяспекі. Менавіта таму ратавальнікі і заклікаюць дарослых: не пакідайце дзяцей адных! Наведвальнікі крамы даведваліся пра самыя небяспечныя месцы ў доме, расказвалі, як найбольш эфектыўна засцерагчы свае домаўладанні, прапаноўвалі згуляць у бяспройгрышную латарэю і рэкамендавалі заўсёды выконваць правілы бяспекі, каб не дапусціць трагедыі.
У ходзе мерапрыемства работнікі МНС нагадалі дарослым аб недапушчэнні пакідання без нагляду малалетніх дзяцей і закранулі тэму выканання правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі памятныя падарункі, а таксама пазітыўныя эмоцыі ад юных ратавальнікаў!