Першы камбайнер-двухтысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці

Намалотка тысячы тон збожжа і рапсу камбайнерам філіяла "Зара" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" Чашніцкага раёна Аляксандрам Зябком стала першай у Віцебскай вобласці.

Аляксандр працуе камбайнерам больш за 20 гадоў. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе як высокакласны спецыяліст, які заўсёды дабіваецца высокіх вытворчых вынікаў. Не аднойчы праца механізатара была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню.

Прыехалі павіншаваць перадавіка з дасягненнем высокага выніку кіраўніцтва раёна, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін, прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны Таццяна Дзіканава, старшыня Чашніцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Інна Шыбанава.

Таццяна Дзіканава падзякавала камбайнера за працу, пажадала яму не спыняцца на дасягнутым і надалей заваёўваць вытворчыя вяршыні.

Дыпломы і падарункі ад аграпрафсаюза Віцебшчыны - галоўнаму Герою сённяшняга дня!

Аляксандр Зябко запэўніў гасцей, што працягне працаваць з поўнай аддачай сіл.

vitebsk-region.gov.by