Першы намеснік начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» Гаўрыленка Андрэй Уладзіміравіч правёў сельскі сход у аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна.
Падчас выступлення Андрэй Уладзіміравіч агучыў статыстыку пажараў у вобласці і ў Рэспубліцы ў цэлым, асноўныя прычыны узнікнення пажараў і гібелі людзей на іх. Асаблівую ўвагу Андрэй Уладзіміравіч удзяліў прафілактыцы дзіцячай гібелі на пажарах і прафілактыцы пажараў па прычыне дзіцячай выхадкі з агнём. Падчас выступлення былі закрануты правілы паводзінаў на вадаёмах і адзначана, што ў апошні час у рэспубліцы ўзрасла колькасць ахвяр на вадзе, у тым ліку дзяцей. У сувязі з гэтым прысутным было ўказана на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду. У завяршэнні выступлення прадэманстраваны відэафільм «Недзіцячыя гульні».