Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч праверыў падрыхтоўку тэхнікі ў Бешанковіцкім раёне
Бешанковіцкі раён наведаў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч
Генадзь Генадзьевіч ацаніў ход падрыхтоўкі сельгастэхнікі да вясенняй сяўбы. У рабочай паездцы яго суправаджала старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
Пры наведванні машынных двароў асаблівая ўвага была нададзена спраўнасці тэхнікі, выкананню тэхналогіі яе захоўвання, знешняму выгляду трактароў і прычапнога абсталявання. Інжынерна-тэхнічным службам гаспадарак, у якіх выяўлены недахопы, дадзены ўказанні і вызначаны тэрміны для іх ліквідацыі.
«Да 1 сакавіка ўся тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці, — падкрэсліў Генадзь Сабыніч. — Для гэтага трэба мабілізаваць усе сілы. Шмат што ў гэтым плане залежыць ад кіраўнікоў, якія павінны асабіста кантраляваць увесь працэс рамонту тэхнікі».
Яшчэ адно даручэнне ад Генадзя Сабыніча — актывізаваць работы па падсеве шматгадовых траў, унясенні калійных угнаенняў і вывазцы арганікі.
Ад таго, наколькі адказна аграрыі падыдуць да выканання пералічаных вышэй задач, будзе залежаць як ураджай гэтага года, так і агульныя вынікі працы аграпрамысловага комплексу раёна.
Падчас візіту ў раён Генадзь Сабыніч азнаёміўся і з ходам рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Гняздзілава» на землях ЗАТ «АСБ-Агра Наватар». Работы тут пачаліся ў студзені гэтага года, на аб'екце задзейнічаны работнікі Бешанковіцкага ПМС.