Першы кіроўца-тысячнік на адвозцы збожжа вызначаны ў Бешанковіцкім раёне!

Первый водитель-тысячник на отвозке зерна определен в Бешенковичском районе!

7 жніўня 2025

Першы кіроўца-тысячнік на адвозцы збожжа вызначаны ў Бешанковіцкім раёне!

Запаветны рубіж у 1000 тон пераадолеў кіроўца КФГ "Пшанічны Двор" Уладзіслаў Ульянаў. Залаты дар палёў працаўнік перавозіць на "Mercedes Actros". На яго рахунку ўжо 1154 тоны збожжа.

Працяг поспеху, лічыць працаўнік, – не за гарамі. Асабліва калі чалавек закаханы ў сваю справу, укладвае ў яго душу і зараджае гэтым пачуццём калектыў. Забеспячэнне харчовай бяспекі, кажа, перш за ўсё!


Хлебаробы КФГ "Пшанічны Двор" убралі 131 га збожжавых культур, або 26 працэнтаў плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць - 88,1 ц/га.

"Зара"