«Ліст пра Беларусь»: выхаванне сапраўдных патрыётаў

«Письмо о Беларуси»: воспитание настоящих патриотов

2 ліпеня 2026

«Пісьмо аб Беларусі»: выхаванне сапраўдных патрыётаў

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячым садзе №1 райцэнтра панавала асаблівая, урачыстая атмасфера: тут прайшло мерапрыемства, прысвечанае галоўнаму дзяржаўнаму святу і рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Пісьмо аб Беларусі».

Гэты праект, які рэалізуецца сумесна Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам адукацыі, накіраваны на выхаванне ў дзецях любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі і дзяржаўных сімвалаў.

Маладыя патрыёты ў прыгожых народных касцюмах чыталі кранальныя вершы аб роднай зямлі, спявалі песні, гулялі ў народныя гульні...

У госці да дашкольнікаў прыйшлі ганаровыя госці — памочнік пракурора раёна Алеся Прыстаўка і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Вікторыя Піліпёнак. Яны не толькі назіралі за выступленнем, але і пагаварылі з дзецьмі аб тым, што значыць любіць сваю Радзіму і быць яе годным грамадзянінам.  

У завяршэнне свята яго ўдзельнікі прыйшлі на Курган Славы, каб ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання і ўскласці кветкі да мемарыяла.  

"Зара"