Па ініцыятыве пракуратуры Бешанковіцкага раёна адбыўся турнір па міні-футболе


06.11.2020 у дзіцячай юнацкай спартыўнай школе ў г.п.Бешанковічы адбыўся таварыскі матч па міні-футболе паміж камандай навучэнцаў 6-10 класаў футбольнага спартыўнага клуба «Дзвіна» і супрацоўнікамі РАНС, РАУС, аддзела па адукацыі райвыканкама, пракуратуры.
Спартыўнае мерапрыемства каманд у такім складзе праходзіла ўпершыню ў рэгіёне.
Адкрываючы турнір, пракурор Бешанковіцкага раёна Андрэй Старчанка падкрэсліў значнасць вядзення здаровага ладу жыцця для падрастаючага пакалення і насельніцтва раёна ў цэлым. Бо спорт развівае чалавека, вучыць аналізаваць, прымаць рашэнні, часам за ўсю каманду. Акрамя таго, гэта проста пазітыўная нагода пагутарыць.
Па выніках упартай барацьбы з адрывам у ліку перамагла маладзёжная каманда, трыумфатары ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.
Удзельнікі спартыўнага спаборніцтва ўхвалілі правядзенне падобнага роду мерапрыемстваў і ў далейшым.
Наперадзе матч-рэванш.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў