Па ўжо існуючай традыцыі пракуратура раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым конкурсе ў намінацыі «Лепшы творчы праект года»

Пракуратура раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым конкурсе ў намінацыі «Лепшы творчы праект года»

Штогод Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь арганізуецца і праводзіцца Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Гэты конкурс Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь праводзіўся на працягу 14 гадоў, пры гэтым у ім прымаюць актыўны ўдзел: калектывы пракуратур усіх узроўняў, асобныя пракурорскія работнікі, аўтарскія калектывы і асобна карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі.

У бягучым годзе матэрыялы на Рэспубліканскі конкурс накіраваны ў намінацыі «Лепшы творчы праект года» і прадстаўлены ў выглядзе цыкла матэрыялаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і расследаванню крымінальнай справы аб генацыдзе. Праца аформлена ў выглядзе часопіса, у якім утрымліваецца апісанне гісторыі раёна ў гады вайны і яго герояў, месцаў воінскай славы і ўвекавечання памяці ахвяр, працы, прысвечанай асвятленню тэмы генацыду, а таксама непасрэдна копіі артыкулаў і стэнаграмы інтэрв'ю, размешчаных у сродках масавай інфармацыі.

Даведачна: у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе пракуратурай раёна дапытана больш за 40 грамадзян, у тым ліку 11 вязняў, прымусова вывезеных за тэрыторыю БССР, прызнана пацярпелымі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых больш за 20 асоб, агледжана больш за 20 месцаў пахаванняў мірных жыхароў, у тым ліку 6 меркаваных (раней неўлічаных), размешчаных паблізу вёсак Слабада, Чановічы, Азёркі, аграгарадкоў Бачэйкава і Ржаўка, а таксама ў межах гарадскога пасёлка Бешанковічы, устаноўлена 2 месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва (лагер паблізу вёсак Слабада і Бортнікі, турма ў гарадскім пасёлку Бешанковічы), праведзены агляды цалкам і часткова знішчаных нямецкімі акупантамі і іх памагатымі населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна. Праведзена больш за 100 такіх аглядаў, з выездам на месца і фіксацыяй дакладных каардынат.

Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне праводзіцца да прафесійнага свята «Пракурорскіхработнікаў і работнікаў пракуратуры», які адзначаецца штогод 26 чэрвеня.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

малодшы саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч