Па заяве пракуратуры Бешанковіцкага раёна інфармпрадукцыя Telegram-чата «БЕШАНКОВІЧЫ ўчора сёння заўтра» прызнана экстрэмісцкай
Пракуратура Бешанковіцкага раёна прааналізавала размешчаныя ў Telegram-чаце «БЕШАНКОВІЧЫ ўчора сёння заўтра» інфармацыйныя паведамленні.
Устаноўлена, што з даты стварэння чата (02.12.2020) і па цяперашні час публікуюцца паведамленні, накіраваныя на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, спалучаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, перашкоду законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, захоп або ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, а таксама ў публічных закліках і публічным апраўданні такіх дзеянняў.
Доступ да названага рэсурсу мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і месенджар Telegram.
Адміністрацыя дадзенага канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.
На падставе палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракурор Бешанковіцкага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі Telegram-чата «БЕШАНКОВІЧЫ ўчора сёння заўтра» экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Суд Бешанковіцкага раёна задаволіў заяву пракурора раёна і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Копія накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсу, які спрыяе распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Праца ў дадзеным напрамку будзе працягнута.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў