Па заяве пракуратуры Бешанковіцкага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ» прызнана экстрэмісцкай

Пракуратура раёна прааналізавала размешчаныя ў Telegram-канале «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ» інфармацыйныя паведамленні.

Устаноўлена, што ў пазначаным тэлеграм-канале з даты яго стварэння (20.09.2021) і па цяперашні час публікуюцца паведамленні, якія змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, заведама ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытуючыя Рэспубліку Беларусь, накіраваныя на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, садзейнічанне ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, перашкоджанне законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, распальванне палітычнай і ідэалагічнай варожасці, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама ў публічных закліках і публічным апраўданні такіх дзеянняў.

Доступ да пазначанага рэсурсу мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і месенджар Telegram. Адміністрацыя дадзенага канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.

На падставе палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракурор Бешанковіцкага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі Telegram-канала «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Суд Бешанковіцкага раёна задаволіў заяву пракурора раёна і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Копія рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсу, які спрыяе распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна,

юрыст 2 класа                                                             С.А.Кір'янаў