«Чаму я іду на выбары?» На моладзевым участку для галасавання №3 меркаваннем падзяліліся першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Бухаловіч і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў

«Чаму я іду на выбары?» На моладзевым участку для галасавання №3 меркаваннем падзяліліся першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Бухаловіч і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.

"Так мы выяўляем сваю грамадзянскую пазіцыю, - падкрэсліў Аляксей Бухаловіч. - Але, ставячы запаветную галачку ў бюлетэні, кожны павінен выразна ўсведамляць, для чаго ён гэта робіць.

Аддаць свой голас за таго кандыдата, якому не абыякавы лёс і праблемы людзей. За чалавека, якога, як і ўсіх нас, хвалюе дзень сённяшні і заўтрашні.

Ні на секунду не задавайцеся пытаннем, ці варта прымаць удзел у такім лёсавызначальным палітычным мерапрыемстве, прыходзьце на выбарчы ўчастак!"

"Важна разумець сутнасць дадзенага мерапрыемства і ставіцца да яго з усёй адказнасцю. Я прыйшоў, таму што люблю сваю Радзіму, люблю цяперашнюю мірную і шчаслівую Беларусь. І мой выбар – удзельнічаць у яе будучыні! - адзначыў Аляксандр Ерашоў. - Шанаваць тое, што ёсць, развіваць далей мірную Беларусь, каб годна перадаць яе будучым пакаленням".