Пад выглядам рэалізацыі насельніцтву загадчыца (брыгадзір) фермы сельгаспрадпрыемства ўтаіла падзёж маладняку БРЖ: пракуратура Бешанковіцкага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне.
Пракуратура Бешанковіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да загадчыцы (брыгадзіра) аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, якой інкрымінаваны службовы падлог.
Як было ўстаноўлена ў ходзе судовага следства, загадчыца (брыгадзір) малочна-таварнай фермы з мэтай утойвання падзяжу 7 галоў маладняку БРЖ, які меў месца ў перыяд з мая па лістапад 2021 года, знаходзячыся ў рабочым кабінеце, унесла заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы: «ведамасці ўзважвання жывёл» формы 306 – АПК, «акты на перадачу (продаж), закупку жывёлы і птушкі па дагаворах з грамадзянамі» формы 419 – АПК, штомесячныя «справаздачы аб руху жывёлы і птушкі на ферме» формы 311 – АПК, аб рэалізацыі (продажы) фактычна загінулага маладняку БРЖ насельніцтву.
Свае дзеянні абвінавачаная матывавала жаданнем пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, пазбегнуць матэрыяльных выдаткаў пры пагашэнні шкоды за падзёж маладняку буйной рагатай жывёлы, а таксама ў імкненні стварэння бачнасці дабрабыту на ўзначальваемай ферме.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Бешанковіцкага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор.
На падставе ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанай прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год і 6 месяцаў.
Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класаС.А.Кір'янаў