Падрыхтоўка да пасяўной кампаніі

У Рэспубліцы Беларусь актыўна ідзе падрыхтоўка да пасяўных работ. У сувязі з гэтым, асаблівую трывогу выклікае тэхнічны стан спецыялізаваных транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння палівам сельскагаспадарчай тэхнікі. У дадзены перыяд часу адной з галоўных задач з'яўляецца забеспячэнне правядзення пасяўных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства для мінімізацыі магчымых рызык.

На сённяшні дзень не заўсёды ўдзельнікі пасяўной кампаніі выконваюць патрабаванні нарматыўных прававых актаў, што ў далейшым можа прывесці да аварый і інцыдэнтаў.

Таму, лічым актуальным нагадаць прадстаўнікам суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў, аб прад'яўляемых патрабаваннях да перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцей. 

Эксплуатацыя транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі небяспечных грузаў забараняецца, калі:

- транспартны сродак не прайшоў

дзяржаўны тэхнічны агляд і не зарэгістравана ў Дзяржпрамнаглядзе або іншых дзяржаўных органах;

- адсутнічвае (або маецца з пратэрмінаваным тэрмінам) пасведчанне аб дапушчэнні транспартных сродкаў да перавозкі небяспечных грузаў;

- кіроўца не мае пасведчання ДАПОГ аб падрыхтоўцы кіроўцы;

- маюцца дэфекты рамы, зчэпнай прылады, корпуса цыстэрны і іх элементаў, тармазной сістэмы, няспраўнасці сістэмы аўтаматыкі і (або) аварыйнай сігналізацыі;

- парушаны тэрміны правядзення праверак цыстэрн або скончыўся ўстаноўлены тэрмін па выніках тэхнічнага дыягноставання;

- парушаны патрабаванні да нанясення маркіроўкі;

- змены ў канструкцыі цыстэрны выкананы без узгаднення з арганізацыяй-вытворцам, адсутнічаюць

- заземлявальныя прылады на цыстэрнах;

- маюцца пашкоджанні вечкаў загрузачных люкаў, іх запораў і дэталей ушчыльнення, цечы ў злучэннях трубаправодаў і арматуры, пацёкі праз ушчыльненні помпаў, вентыляў, засавак, пракладкі разьбовых злучэнняў, заглушак і тарцавых ушчыльненняў, пацёкі і страты вадкасцей (матэрыялаў), што перавозяцца, праз неплотнасці злучэнняў цыстэрны і рукавоў.

Для перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцей забараняецца прымяняць транспартныя сродкі з рухавіком, які працуе на газе, а таксама трактарамі, трактарнымі прычэпамі і паўпрычэпамі, аўтамабілямі з кузавам, які перакульваецца.