Падведзены вынікі раённага конкурсу па зборы макулатуры сярод устаноў адукацыі!
Яго арганізатарамі выступілі райвыканкам і аддзел па адукацыі.
Праходзіў конкурс на працягу кастрычніка. За гэты час установы адукацыі сабралі каля 3-х тон макулатуры!
За ўдзел у добрай і карыснай справе самыя актыўныя рабяты (імі аказаліся навучэнцы першай і другой школ райцэнтра, а таксама ульскія школьнікі) удастоены ўзнагарод — Падзячных лістоў райвыканкама і падарункаў ад УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік".
Падрабязнасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Зары".