«Подзвігу, доблесці – памяць і гонар»: дыялогавая пляцоўка пад такой назвай прайшла на базе СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі

«Подвигу, доблести – память и честь»: диалоговая площадка под таким названием прошла на базе СШ №2 г. п. Бешенковичи имени М. Н. Ткаченко

24 лютага 2026

«Подзвігу, доблесці – памяць і гонар»: дыялогавая пляцоўка пад такой назвай прайшла на базе СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі

Сустрэча аб'яднала кіраўнікоў і выхаванцаў патрыятычных клубаў устаноў адукацыі раёна.

Удзел у ёй прынялі намеснік ваеннага камісара Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Аляксандр Акімаў, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вячаслаў Райценка і воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Бутанаў. Мадэратарам выступіла метадыст ВМК Таццяна Дзямідзівец.

Гаварылі пра прафесію абаронцы Айчыны, воінскі і грамадзянскі доўг, як трапіць на службу ў сілавыя структуры, якія ўласцівасці асобы трэба выхоўваць у сабе, каб стаць сапраўдным абаронцам Радзімы.

У рамках сустрэчы адбылося ўзнагароджанне каманд-пераможцаў патрыятычнай гульні «Героі даўно мінулай вайны».

"Зара"