Паездка коштам некалькі тысяч рублёў
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага жыхара горада Віцебска, які гасцяваў у сваіх сваякоў у Бешанковіцкім раёне.
У ходзе папярэдняга і судовага следства па дадзенай крымінальнай справе было ўстаноўлена, што абвінавачаны ў перыяд часу з 23 гадзін 00 хвілін 27.02.2020 па 02 гадзіны 00 хвілін 28.02.2020, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, маючы намер на неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездку на ім без мэты крадзяжу, з дваровай тэрыторыі дома, размешчанага ў адным з населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна, скарыстаўшыся пакінутым у замку запальвання ключом, запусціў рухавік аўтамабіля і ажыццявіў паездку да свайго сябра ў суседні населены пункт Бешанковіцкага раёна, дзе ў далейшым і быў затрыманы супрацоўнікамі АДАІ Бешанковіцкага РАУС.
Абвінавачаны не валодаў навыкамі ваджэння, пры выездзе з дваровай тэрыторыі дома, дзе стаяў аўтамабіль, пашкодзіў апошні, прычыніўшы тым самым пацярпеламу і матэрыяльную шкоду (звязаную з рамонтам аўтамабіля).
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінавачання, суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прыгаварыў яго да пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь у суме 4 050 рублёў.
Акрамя таго, суд спагнаў з абвінавачанага на карысць пацярпелага ў лік кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды 863 рублі 50 капеек і дзяржаўную пошліну ў суме 109 рублёў 17 капеек.
Прыгавор суда Бешанковіцкага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў