Пакажы прыгажосць беларускага лесу і выйграй конкурс
17 чэрвеня 2026
Пакажы прыгажосць беларускага лесу і выйграй конкурс
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь абвясціла аб старце рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках лясной тэматыкі і дзейнасці ведамства.
Творчае спаборніцтва пройдзе ў два этапы з 15 чэрвеня па 11 верасня 2026 года. Прыняць удзел у ім могуць прафесійныя журналісты і прадстаўнікі благасферы, чые матэрыялы выйдуць у эфір або будуць апублікаваны ў перыяд з 15 чэрвеня па 17 жніўня на беларускай або рускай мовах.
Пераможцаў вызначаць у сямі намінацыях: за серыю публікацый у інтэрнэце, за прасоўванне лясной тэматыкі ў сацсетках, за лепшы матэрыял на радыё і тэлебачанні, а таксама за лепшы фота- і відэаматэрыял. Асобныя ўзнагароды прадугледжаны за лепшае асвятленне тэмы ў рэспубліканскай прэсе і за шматгадовае эфектыўнае супрацоўніцтва з ведамствам. Таксама заснавана спецыяльная намінацыя за лепшы матэрыял, прысвечаны 90-годдзю з дня ўтварэння органа кіравання лясной гаспадаркай.
Для ўдзелу ў першым, абласным этапе конкурсу журналістам і блогерам з нашага рэгіёну неабходна ў тэрмін да 17 жніўня накіраваць свае заяўкі і творчыя работы ў Бешанковіцкі лясгас па пошце (Віцебская вобласць, г. п. Бешанковічы, вул. Мічурына, 1) або на адрас электроннай пошты: bl@forestlife.by. Тэлефон для даведак: +375 (33) 342–73–82. Абласная камісія абярэ лепшыя праекты, якія затым прадставяць Віцебшчыну на фінальным, рэспубліканскім этапе конкурсу з 18 жніўня па 11 верасня.
"Зара"