Выкраў зэканомленае паліва
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да трактарыста-машыніста Б. аднаго з прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна.
Устаноўлена, што ён, з'яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, падчас выканання сельскагаспадарчых работ на замацаваным за ім трактары шляхам прысваення на працягу месяца выкраў не менш за 246 літраў зэканомленага дызельнага паліва, якое рэалізоўваў за наяўны разлік сваім знаёмым.
Падчас папярэдняга следства па крымінальнай справе нанесеная шкода кампенсавана ў поўным аб'ёме.
На падставе прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Бешанковіцкага раёна прызнаў Б. вінаватым у прысваенні маёмасці асобай, якой яно даверана, і ў адпаведнасці з ч.1 арт.211 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 80 базавых велічынь, што складае 3360 рублёў, без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Прысуд суда ўступіў у законную сілу.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі В.В.Дойлідаў