Атрыманне пасведчання аб падрыхтоўцы кіроўцы механічнага транспартнага сродку для выканання перавозкі небяспечных грузаў

Прафесійная падрыхтоўка кіроўцы – залог забеспячэння бяспекі і эфектыўнасці грузаперавозкі аўтамабільным транспартам.
 Згодна з пунктам 223 Правілаў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам у Рэспубліцы Беларусь, кіроўцы механічных транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, павінны праходзіць падрыхтоўку ў парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы работнікаў, занятых перавозкай небяспечных грузаў» ад 17 мая 2021 г. № 37, і мець пры перавозцы небяспечных грузаў пасведчанне аб падрыхтоўцы кіроўцы механічнага транспартнага сродку для выканання перавозкі небяспечных грузаў (далей – Пасведчанне), якое выдаецца Дзярпрамнаглядам.
 Пасля праходжання падрыхтоўкі ў навучальнай арганізацыі і паспяховай ацэнкі ведаў у навучальнай арганізацыі, неабходна прадставіць у камісію Дзярпрамнагляду для здачы экзамену наступныя дакументы:
 1. фізічным асобам:
 - пашпарт;
 - пратакол ацэнкі ведаў устаноўленай формы з навучальнай арганізацыі;
 - заява ўстаноўленай формы для здачы экзамену;
 - заява ўстаноўленай формы на атрыманне пасведчання;
 - фота 3х4, каляровае, без вуголка;
 - аплата за здачу экзамену (базавая праграма, пры неабходнасці і за спецыяльны курс перавозкі небяспечных грузаў у цыстэрнах 1 і 7 класы);
 - аплата за атрыманне пасведчання.

 2. работнікам суб'ектаў гаспадарання:
 - пашпарт;
 - пратакол ацэнкі ведаў устаноўленай формы з навучальнай арганізацыі;
 - заява ўстаноўленай формы для здачы экзамену ад суб'екта гаспадарання;
 - заява ўстаноўленай формы на атрыманне пасведчання ад суб'екта гаспадарання;
 - фота 3х4, каляровае, без вуголка;
 - аплата за здачу экзамену (базавая праграма, пры неабходнасці і за спецыяльны курс перавозкі небяспечных грузаў у цыстэрнах 1 і 7 класы);
 - акты выкананых работ за здачу экзамену (экзаменаў), атрыманне пасведчання, падпісаныя кіраўніком суб'екта гаспадарання і засведчаныя пячаткай, па 2 экз.

 Неабходна нагадаць, што згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2021 г. № 376 «Аб пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі»:
 - п. 12. - асоба, занятая перавозкай небяспечных грузаў, якая не здала экзамен з першага разу, можа на працягу шасці месяцаў з дня заканчэння падрыхтоўкі або перападрыхтоўкі паўторна здаць экзамен у экзаменацыйнай камісіі, але не больш як тры разы, накіраваўшы ў экзаменацыйную камісію адпаведную інфармацыю аб паўторнай здачы экзамену;
 - п. 13. - у выпадку няздачы экзамену альбо нез'яўлення на экзамен па заканчэнні шасці месяцаў з дня заканчэння падрыхтоўкі або перападрыхтоўкі ў навучальнай арганізацыі асобе, занятай перавозкай небяспечных грузаў, неабходна прайсці падрыхтоўку або перападрыхтоўку ў навучальнай арганізацыі.
 Даведачна:
 У Віцебскім абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду экзамен праводзіцца ў форме тэсціравання з прымяненнем камп'ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння штотыдзень з панядзелка па пятніцу (згодна з папярэднім запісам), па адрасах: 
г. Віцебск, вул. Вастрацова 2, тэл. 8 0212 63 70 13; 
г. Наваполацк, вул. Паркавая 20, тэл. 8 0214 52 27 96.
 Экзамен лічыцца здадзеным, калі экcамінуемы правільна адказаў не менш чым на 80 працэнтаў пастаўленых пытанняў.
 Пасведчанні выдаюцца асабіста асобам, якія здалі экзамен, пры прад'яўленні пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу, або па даверанасці ўпаўнаважанай асобе.