Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў прыняў удзел у выхаваўча-патрыятычным мерапрыемстве «Пісьмо пра Беларусь», якое прайшло ў ДУА «Дзіцячы сад №6 г.п.Бешанковічы».
З удзелам памочніка пракурора Бешанковіцкага раёна Ягора Чудакова ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №6 г.п.Бешанковічы» адбылося выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства «Пісьмо пра Беларусь».
Мэта мерапрыемства – фарміраванне патрыятызму і любові да Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, а таксама асвятленне вынікаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выступаючы перад дзецьмі, памочнік пракурора Ягор Чудакоў у даступнай форме расказаў пра дзяржаўныя сімвалы краіны, гераізм продкаў у ваенныя і пасляваенныя гады, пра прафесію пракурора, гісторыю Беларусі і пачуццё гонару за сваю Радзіму.
Выхаванцы дзіцячага сада ў гульнявой форме здзейснілі падарожжа па гісторыі Беларусі. У інтэрактыўнай гульні «Адгадай сімвалы Беларусі» дзеці з цікавасцю расказвалі, чым адметныя дзяржаўныя сцяг, герб і гімн, адзначыўшы, што нават у касмічнай прасторы лунае беларускі сцяг.
У ходзе мерапрыемства дзеці выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, а выкарыстоўваючы загадкі, карцінкі, песні і танцы, расказалі пра важныя сімвалы Беларусі, такія як: бусел, васілёк, арнамент, зубр, Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць-герой і іншыя.
У завяршэнні мерапрыемства выхаванцы дзіцячага сада ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Е.Р.Чудакоў