Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх

22.01.2025 года ў памяшканні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны праблемныя пытанні ў дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, выяўленыя па выніках комплекснага аналізу прычын і ўмоў, якія спрыяюць безнагляднасці і ўчыненню правапарушэнняў непаўналетнімі ў Бешанковіцкім раёне, парушэнню іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама падведзены вынікі па выкананні комплекснага плана па папярэджанні безнагляднасці, правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 2024 год.

Таксама на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны адміністрацыйныя матэрыялы ў дачыненні да непаўналетніх, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку па 2 фактах кіравання транспартнымі сродкамі без права на іх кіраванне, а таксама факт кіравання такім транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Не засталіся без увагі і сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Па выніках пасяджэння 3 сям'і былі зняты з уліку якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з астатнімі сем'ямі суб'екты прафілактыкі працягнуць працу.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў