Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Рамановіч прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Штогадовым напамінам аб жалобных
старонках чалавечай гісторыі з'яўляецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў
фашысцкіх канцлагераў, які выпаў на 11 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе
адбылося паўстанне вязняў нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд у Веймары, адной з найбуйнейшых і самых жорсткіх «фабрык смерці».
Падчас акупацыі на тэрыторыі Беларусі фашысты арганізавалі больш за 260 лагераў ваеннапалонных і 350 лагераў, турмаў, іншых месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва.
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі таксама былі створаны месцы прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва. Так, каля вёскі Бортнікі дзейнічаў лагер для яўрэйскага насельніцтва, у ім утрымлівалася 350-365 чалавек. У кастрычніку 1942 года ўсе вязні былі расстраляны.
У 1944 годзе ў гарадскім пасёлку Бешанковічы існавала турма, дзе фашысты ўтрымлівалі мірнае насельніцтва.
На жаль, аднавіць пайменны спіс тых, хто загінуў у засценках турмы, хто развітаўся з жыццём у лагеры, практычна немагчыма, як немагчыма нанесці на таблічку прозвішчы і імёны тых 50 невядомых ахвяр вайны, пахаваных у брацкай магіле пад № 1597, размешчанай па вул. Мічурына ў Бешанковічах. Менавіта тут 11 красавіка 2024 года адбыўся мітынг-рэквіем, які сабраў вялікую колькасць неабыякавых людзей: прадстаўнікоў раённай улады, пракуратуры, арганізацый, школ і жыхароў пасёлка. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі кветкі да воінскага пахавання.
Дзень 11 красавіка – гэта яшчэ адна нагода задумацца над тым, як важна зберагчы памяць пра тых, хто загінуў у сутычцы з вайной, перадаць гэтую памяць нашчадкам і ўпісаць яе ў генетычны код наступных пакаленняў. Таму распачаты Генеральнай пракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд – гэта не толькі ўстанаўленне канкрэтных асоб, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойства мірных жыхароў, здзекі, катаванні, угон насельніцтва ў нямецкае рабства, але і вялізная праца па ўстанаўленні прозвішчаў, імёнаў, імёнаў па бацьку людзей, якія пацярпелі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. І можа здарыцца, што хоць на адну безыменную магілу на шматпакутнай беларускай зямлі стане менш, таму што на таблічцы

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёнаюрыст 3 класаЯ.Р.Чудакоў