Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Раманавіч прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала на тэму: "Прадухіленне насілля ў дачыненні да непаўналетніх і абарона палавой недатыкальнасці дзіцяці»
Сексуальны гвалт, учынены ў
дачыненні да дзіцяці, вядзе да цяжкіх псіхалагічных траўмаў, якія
дэзарганізуюць яго псіхічную дзейнасць, надоўга застаюцца ў памяці, уплываючы на
самаацэнку, развіццё і характар будучых міжасобасных адносін і адлюстроўваючыся,
такім чынам, на ўсім наступным жыцці дзіцяці.
Менавіта таму абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржавы.
З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці замяшчальных бацькоў, апекуноў (папячыцеляў) па папярэджанні і выяўленні насілля над дзецьмі, рэалізацыі Нацыянальнага механізму аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпелым ад сексуальнага насілля і эксплуатацыі, 30 красавіка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі» арганізаваны і праведзены круглы стол, прысвечаны тэме прадухілення насілля ў дачыненні да непаўналетніх і абароны палавой недатыкальнасці дзіцяці.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Чудакоў Я.Р., галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Сафонава А.Л., урач-педыятр УАЗ «Бешанковіцкая раённая цэнтральная бальніца» Трубецкая А.А., загадчыца сектара падтрымкі сем'яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў ДУА «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» Якушава А.В., а таксама прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі і апекуны (папячыцелі).
У ходзе работы круглага стала былі разгледжаны пытанні крымінагеннай абстаноўкі па злачынствах супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх, адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівасці рэалізацыі Нацыянальнага механізму аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпелым ад сексуальнага насілля і эксплуатацыі, прыёмнымі бацькамі, бацькам-выхавальнікам, апекунамі (папячыцелямі) па ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі, прыкметы насілля ў дачыненні да непаўналетніх дзяцей, жорсткага абыходжання з імі, асаблівасці ўзаемадзеяння з установамі аховы здароўя па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх і аказанні дапамогі пацярпелым непаўналетнім.
Па заканчэнні работы круглага стала сярод прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, апекуноў (папячыцеляў) праведзена тэсціраванне на засваенне патрабаванняў Нацыянальнага механізму аказання дапамогі непаўналетнім,пацярпелым ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі, з якім апошнія паспяхова справіліся, а таксама падведзены вынікі конкурсу малюнкаў сярод выхаванцаў замяшчальных сем'яў «Мой дом – мая сям'я», які прайшоў у рамках рэалізацыі плана практыка-арыентаваных і навучальных мерапрыемстваў па пытаннях прафілактыкі і выяўлення гвалту, жорсткага абыходжання з дзецьмі, незадавальнення жыццёвых патрэбнасцей, выкарыстання бацькамі непедагагічных метадаў выхавання.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна Я.Р.Чудакоў