Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў прыняў удзел у раённай урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да мемарыяла Курган Славы.
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх тых, каму дарагія і зразумелыя агульныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных і блізкіх.
У гэта дзяржаўнае свята ўшанаваць памяць герояў прыйшлі таксама кіраўнікі і прадстаўнікі Бешанковіцкага райвыканкама, мясцовага Савета дэпутатаў, сілавых структур, суда, прадстаўнікі грамадскасці, школьнікі, а таксама іх законныя прадстаўнікі і моладзь.
Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. У знак смутку аб загінуўшых героях удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 3 класа Е.Р.Чудакоў