Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна растлумачыў адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву

09.12.2024 памочнікам пракурора Бешанковіцкага раёна Ягорам Рамановічам Чудаковым на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы імя героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі» арганізавана сустрэча з навучэнцамі 10-11 класаў.
У ходзе сустрэчы памочнікам пракурора раёна была нададзена асаблівая ўвага пытанням прызыву і праходжання ваеннай службы ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўстаноўленай законам адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву. 
Па заканчэнні выступлення Ягор Рамановіч заклікаў маладых людзей праяўляць адказнасць і разуменне важнасці ваеннай службы ў Рэспубліцы Беларусь. 
У завяршэнне сустрэчы памочнік пракурора адказаў на пытанні прысутных, пацвердзіўшы гатоўнасць пракуратуры Бешанковіцкага раёна аказваць усебаковую падтрымку ў гэтай важнай сферы.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                          Я.Р.Чудакоў