Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў правёў шэраг выступленняў ва ўстановах раёна па пытаннях прафілактыкі карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў
Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў правёў шэраг выступленняў у фармаце «круглых сталоў» на базе аддзела па адукацыі, а таксама аддзела прымусовага выканання па пытаннях прафілактыкі карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў.
У прывітальным слове пракурорскі работнік сказаў, што «ў Рэспубліцы Беларусь створаны і на практыцы рэалізаваны механізмы дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі, якія даказалі сваю эфектыўнасць». Важнай працай у дадзеным напрамку з'яўляецца растлумачэнне заканадаўства.
Так, «у беларускім заканадаўстве карупцыя вызначана як наўмыснае выкарыстанне службовага становішча ў мэтах супрацьпраўнага атрымання маёмасці або іншай выгады, а таксама подкуп службовай або прыраўнаванай да яе асобы» - як адзначыў для прысутных памочнік пракурора.
Даведачна: сістэма арганізацыі барацьбы з карупцыяй уключае:
- антыкарупцыйную нарматыўна-прававую базу і механізм яе выканання; размежаванне функцый дзяржорганаў, зон адказнасці і арганізацыя іх узаемадзеяння па процідзеянні карупцыі;
- дзейнасць спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй;
- утварэнне на розных узроўнях камісій, каардынацыйных саветаў і нарад па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй;
- навуковае суправаджэнне дзейнасці дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй;
- выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі, актыўнае ўцягванне грамадзян, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў у дзейнасць па процідзеянні карупцыі.
Акрамя таго, «Рэспубліка Беларусь з'яўляецца актыўнай удзельніцай шэрагу канвенцый ААН і Савета Еўропы ў галіне барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю» - пра што расказаў прысутным пракурорскі работнік.
Выконваючы адпаведныя міжнародныя абавязацельствы, Рэспубліка Беларусь у рамках сваёй прававой сістэмы паслядоўна прымае заканадаўчыя, адміністрацыйныя і іншыя антыкарупцыйныя меры. На рэалізацыю норм Канстытуцыі і міжнародна-прававых актаў накіраваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй».
Даведачна: у Законе аб барацьбе з карупцыяй устаноўлены антыкарупцыйныя абмежаванні і забароны для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб; рэгламентаваны парадак урэгулявання канфлікту інтарэсаў; змяшчаецца прававое рэгуляванне дэкларавання даходаў і маёмасці, ліквідацыі наступстваў карупцыйных правапарушэнняў, ажыццяўлення кантролю (у тым ліку грамадскага) і нагляду за дзейнасцю па барацьбе з карупцыяй.
Фармат круглага стала выбраны не выпадкова, паколькі ў такім фармаце прасцей ажыццяўляць абмен думкамі, удзельнічаць у абмеркаванні тэмы сустрэчы, чым і скарысталіся ўдзельнікі сустрэчы. На ўсе паступіўшыя пытанні пракурорскім работнікам дадзены аргументаваныя адказы, у тым ліку з прывядзеннем прыкладаў з судовай практыкі.
У завяршэнне форуму ўдзельнікі падзякавалі пракурорскаму работніку за цікавае і пазнавальнае выступленне.
Практыка падобных сустрэч будзе прадоўжана.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В.Дойлідаў