Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў расказаў навучэнцам ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа» аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе

Памочнік пракурора Сяргей Кір'янаў выступіў перад навучэнцамі ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа» і расказаў аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

Звяртаючыся да прысутных, памочнік пракурора адзначыў, што ў ходзе расследавання пракуратурай выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты, якія сведчаць аб планамерным, мэтанакіраваным і жорсткім знішчэнні нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Гэта была сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне насельніцтва.

Асаблівымі зверствамі суправаджалася знішчэнне мірных жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, Ула, Астроўна, а таксама самога гарадскога пасёлка Бешанковічы, дзе ахвярамі сталі каля 6 000 чалавек. Пракуратурай раёна былі агледжаны ўсе пацярпелыя населеныя пункты ў гады вайны (спаленыя вёскі), якіх у раёне налічваецца 111, пры гэтым частка з іх была знішчана цалкам і пасля вайны адноўлена не была».

Такі лёс у прыватнасці напаткаў і вёску Каранёва, спаленую разам з жыхарамі.

У перыяд са жніўня па верасень бягучага года паблізу вёскі Слабада ў раней неўлічаным пахаванні, устаноўленым пракуратурай раёна пры ўдзеле пошукавага падраздзялення 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праведзена канфіскацыя значнай колькасці касцяных астанкаў, куль, гільзаў, а таксама асабістых рэчаў загінуўшых. У названым месцы згодна з архіўнымі звесткамі было знішчана каля 350-365 чалавек, з ліку мірных жыхароў.

Таксама памочнік пракурора пазнаёміў школьнікаў з афіцыйнымі данясеннямі і іншымі архіўнымі дакументамі, успамінамі вязняў, жыхароў раёна, якія зафіксаваны і з'яўляюцца яшчэ адным пацвярджэннем аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Узавяршэнне мерапрыемства дзеці падзякавалі пракурорскаму работніку за выступленне. Падобныя мерапрыемствы будуць прадоўжаны.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў