Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Чудакоў Я.Р. прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў 3 невядомых воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Чудакоў Я.Р. прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў 3 невядомых воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдалося знайсці дзякуючы раскопкам, што прайшлі 25-26 чэрвеня 2024 года ў вёсцы Высокая Гара Бешанковіцкага раёна.
Цырымонія пахавання з воінскімі ўшанаваннямі прайшла на грамадзянскіх могілках паблізу в.Клешчыно Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці (воінскае пахаванне №4028), дзе пахаваны савецкія воіны, якія аддалі жыццё ў супрацьстаянні фашысцкім акупантам.
Паніхіду па загінуўшых здзейснілі прадстаўнікі рэлігійных канфесій Беларусі.
Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да месца іх пахавання.
Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў