Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Леўковіч наведаў Бешанковіцкі раён

Помощник Президента — инспектор по Витебской области Сергей Левкович посетил Бешенковичский район

Бешанковіцкі раён сёння наведаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч

Рабочы візіт памочніка Прэзідэнта ў наш рэгіён адбыўся ў рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў мінулую пятніцу падчас выязнога семінара ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

Правесці арганізацыйна-кантрольныя мерапрыемствы датычна зімоўкі жывёлы і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ Прэзідэнт даручыў у кожным рэгіёне.

«Гэты год асаблівы, ды і пяцігодка, — гэта не проста якасць (гэта наш канчатковы вынік), гэта жалезная выканаўчая дысцыпліна. Калі не будзе дысцыпліны, усё пуста», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, а ў завяршэнне семінара рэзюмаваў, што сёння трэба ўскалыхнуць краіну, «каб, не дай бог, не было спячкі. Ваша задача, кажу па-ваеннаму, — ускалыхніце краіну праз вертыкаль улады».

У нашым раёне Сяргей Ляўковіч праінспектаваў жывёлагадоўчыя аб'екты і машынныя двары ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», ДП «ПалітаддзелецАгра», ТАА «Сушэва-Агра».

У цэнтры ўвагі — тэхналогія кармлення жывёлы, выкананне ветэрынарна-санітарных правіл утрымання і вырошчвання буйной рагатай жывёлы, наяўнасць запчастак і ход рамонту тэхнікі.

Зыходзячы з убачанага (гэта датычыцца не толькі Бешанковіцкага раёна, але і вобласці ў цэлым), Сяргей Ляўковіч адзначыў, што крытычных праблем у пазначаных напрамках дзейнасці няма.

«Так, ёсць гаспадаркі, да якіх патрэбна павышаная ўвага, тут павінны ўмяшацца мясцовыя органы ўлады, каб узмацніць кантроль і арганізаваць у вытворчасці малака перш за ўсё тэхналагічную дысцыпліну, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта. — Што тычыцца падрыхтоўкі тэхнікі да вясны, шмат пытанняў вырашана, выдзелены пэўныя бюджэтныя рэсурсы, большасць гаспадарак забяспечаны запчасткамі. Што патрабуецца ад аграрыяў, гэта актывізаваць працу».

"Зара"