Развіталіся з баявым сцягам. У Віцебску прайшла ўрачыстая дэмабілізацыя вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады

Попрощались с боевым знаменем. В Витебске прошла торжественная демобилизация военнослужащих 103-й воздушно-десантной бригады

20 кастрычніка 2025

Развіталіся з баявым сцягам. У Віцебску прайшла ўрачыстая дэмабілізацыя вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады

Спраўныя фізічна, духоўна і маральна. Больш за 300 радавых байцоў з 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады вяртаюцца дадому. 20 кастрычніка на плошчы Перамогі для іх адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з баявым сцягам.

«Ніхто акрамя нас!» – гэты дэвіз «крылатай» гвардыі аб'яднаў сотні маладых хлопцаў з усёй Беларусі. За час службы дэсантнікі асвоілі сучасныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі, былі задзейнічаны ў вучэннях.

– Байцы годна прайшлі ўсе выпрабаванні, загартоўваліся фізічна і духоўна. Маладыя людзі былі накіраваны на ўзмацненне Дзяржаўнай мяжы Беларусі, прымалі ўдзел у многіх трэніроўках. Сёння яны гатовыя выканаць задачы любой складанасці, – адзначыў камандзір брыгады палкоўнік Уладзімір Сафонаў.
Салдаты і афіцэры ўсклалі кветкі да Вечнага агню – сімвала стойкасці, мужнасці і самаадданасці абаронцаў Айчыны, якія аддалі свае жыцці ў імя свабоды і незалежнасці нашага народа.

На ўрачыстай цырымоніі развітання з баявым сцягам камандзір брыгады ўзнагародзіў лепшых салдат граматамі і падарункамі. Асабовы склад прадэманстраваў высокую арганізаванасць, дысцыпліну і вывучку.

Пасля завяршэння мерапрыемства вайскоўцы, што звальняюцца ў запас, дружна, чаканя крок, прайшлі па плошчы Перамогі пад гукі маршу ў выкананні ваеннага аркестра.

vitebsk-region.gov.by